29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

62% украінцаў «станоўча ставяцца» да дыктатара Лукашэнкі

40
62% украінцаў «станоўча ставяцца» да дыктатара Лукашэнкі

З кіраўнікоў дзяржаў украінцы найлепш за ўсё ставяцца да правадыра Беларусі.

Пра гэта сведчаць вынікі сацапытання "Стаўленне ўкраінцаў да сусветных лідэраў", праведзенае сацыялагічнай групай "Рэйтынг" з 9 да 19 жніўня 2014 года.

Паводле вынікаў даследавання, 62% апытаных станоўча ставяцца да Аляксандра Лукашэнкі, 54% - да Барака Абамы, 51% - да Ангелы Мэркель. Таксама ў 45% апытаных станоўчае стаўленне да Браніслава Камароўскага, у 39% - да Жазэ Мануэля Барозы, у 36% - да Далі Грыбаўскайтэ, 16% - да Уладзіміра Пуціна, піша РБК.

Акрамя таго, Уладзімір Пуцін узначальвае рэйтынг адмоўнага стаўлення (75%). 32% апытаных негатыўна ставяцца да Ангелы Мэркель, 31% - да Барака Абамы, 26% - да Аляксандра Лукашэнкі, 25% - да Нурсултана Назарбаева.

"Калі параўноўваць з аналагічным даследаваннем за кастрычнік мінулага года, то ўзровень станоўчага стаўлення да Пуціна пагоршыўся з 47% да 16%, да Мэркель - з 61% да 51%. У той жа час стаўленне да Абамы палепшылася з 51% да 54%", - паведамілі ў сацгрупе.

Апытанне праводзілася сярод насельніцтва Украіны ад 18 гадоў і старэйшых. Было апытана 2000 рэспандэнтаў у фармаце асабістага інтэрв'ю. Памылка рэпрэзентатыўнасці даследавання складае не больш за 2,8%.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках