6 траўня 2024, панядзелак, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы навучыліся кіраваць вадкім металам (Відэа)

6

Каманда даследчыкаў з Універсітэта Паўночнай Караліны навучылася кіраваць формай і рухам невялікіх кропель вадкага металу.

На гэты момант гаворка ідзе аб невялікіх колькасцях сплаву галію ды індыю. Паведамляецца, што навукоўцы змяшчалі вадкі метал у ваду і ўздзейнічалі на яго слабым электрычным токам. У выніку паверхневае нацяжэнне металу слабела, кроплі мянялі звыклую форму і нават маглі рухацца ў зададзеным кірунку, паведамляе партал Gizmag.

Стваральнікі тэхналогіі мяркуюць, што ў будучыні яна зможа знайсці шырокае ўжыванне ў мікраэлектроніцы і оптыцы. Так, на аснове вадкага металу можна ствараць антэны, якія змяняюць форму і здольныя прымаць сігналы розных тыпаў, піша NEWSru.com.

У мэтах прыцягнення ўвагі да распрацоўкі даследчыкі змантавалі адмысловае відэа, у якім не толькі расказалі пра сваё дасягненне, але і ўспомнілі культавы фільм "Тэрмінатар-2: судны дзень", адным з галоўных герояў якога з'яўляецца робат T-1000, які цалкам складаецца з вадкага металу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках