23 траўня 2024, Чацвер, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі санкцыі супраць 11 памагатых тэрарыстаў

1
ЗША ўвялі санкцыі супраць 11 памагатых тэрарыстаў

Міністэрства фінансаў ЗША паведаміла аб унясенні ў санкцыйныя спісы 11 чалавек, якія падазраюцца ў дапамаганні тэрарызму.

Іх пералік апублікаваны на сайце Мінфіна.

У прыватнасці, сярод асобаў, супраць якіх уведзеныя санкцыі, ёсць выхадзец з Грузіі Тархан Батырашвілі, вядомы таксама як «Умар аш-Шышані» або «Умар-чачэнец», адзначае ИТАР-ТАСС. Паводле інфармацыі Мінфіна ЗША, Батырашвілі і яшчэ аднаго чалавека - Тарыка аль-Ауні аль-Харзі - амерыканцы падазраюць у падтрымцы «Ісламскай дзяржавы».

Як падкрэслівае Міністэрства фінансаў, меры прымаюцца ў развіцці ініцыятыў у барацьбе з тэрарызмам, з якімі ў сераду выступіў прэзідэнт ЗША Барак Абама.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках