4 чэрвеня 2024, aўторак, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія памежнікі канфіскавалі амаль 30 кг гашышу

3
Берасцейскія памежнікі канфіскавалі амаль 30 кг гашышу

Берасцейскія памежнікі затрымалі буйную партыю гашышу, якую перавозіў расеец.

Пра гэта паведамілі charter97.org у прэс-службе Берасцейскай Чырванасцяжнай памежнай групы ім. Ф.Э.Дзяржынскага.

Партыя канфіскаваная 24 верасня ў міжнародным аўтадарожным пункце пропуску «Берасце». Наркотык быў у мікрааўтобусе Ford Transit пад кіраваннем 46-гадовага грамадзяніна Расейскай Федэрацыі, які ішоў на ўезд у Беларусь.

Расеец, вяртаючыся з замежнай паездкі, для перасячэння дзяржаўнай мяжы ў пункце пропуску абраў «зялёны» калідор. Падчас праходжання працэдуры афармлення мікрааўтобус трапіў пад падазрэнне памежнага нарада дагляду транспартных сродкаў. Пасля перасячэння лініі, якая пазначае выезд з «зялёнага» калідора, транспартны сродак быў накіравана ў бокс для правядзення спецыяльнага дагляду.

Падчас праверкі памежнікі сумесна з супрацоўнікамі Берасцейскай мытні пад ашалёўкай салона мікрааўтобуса выявілі 37 скруткаў, пераматаных скотчам. Унутры скруткаў знаходзілася рэчыва цёмна-карычневага колеру расліннага паходжання, як мяркуецца гашыш. Агульная маса нелегальнага грузу склала амаль 30 кг.

Рэчыва канфіскаванае супрацоўнікамі Берасцейскай памежнай групы і перададзенае ў экспертна-крыміналістычны цэнтр УУС Берасцейскага аблвыканкама. Кіроўца і аўтамабіль затрыманыя для далейшага разгляду.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках