4 чэрвеня 2024, aўторак, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кур'ёз, у зоне АТА: баявікі «заблукалі» і прывезлі зброю

17
Кур'ёз, у зоне АТА: баявікі «заблукалі» і прывезлі зброю

Кіроўца баевікоў заблукаў і прывёз цэлы грузавік зброі на блокпост сілавікоў.

Кур'ёзная гісторыя адбылася ўчора вечары у Данбасе. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі у прэс-центры штаба антытэрарыстычнай аперацыі.

«А 20 гадзін 24 верасня на блокпосце ў раёне Дэбальцева ўкраінскімі вайскоўцамі былі затрыманыя і перададзеныя вайсковай контрвыведцы два перавозчыкі на грузавым аўтамабілі «Мэрсэдэс». Падчас ператрусу аўтамабіля было выяўлена: РПГ, гранаты для падствольнага гранатамёта, патроны рознага калібра для стралковай зброі», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле звестак штаба АТА, папярэдне было высветлена, што груз планавалася даставіць з Чырвонага Луча ў Дебальцева абыходным маршрутам, але кіроўца заблукаў і трапіў на блокпост АТА.

Архіўнае фота EPA

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках