4 чэрвеня 2024, aўторак, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцінская ТВ паведаміла, што ў Сімферопалі з'явілася мора (Відэа)

23

На поўдні Расеі, куды цяпер крамлёўскія СМІ ўпарта ўносяць і Крым, ліквідуюць наступствы ўрагану.

У выпуску навін на федэральным «Первом канале» паведамляюць, што «пад ударам - Крым, Краснадарскі край, Растоўская вобласць», паведамляе «Главком».

Як вынікае з паведамлення тэлевядучай, высвятляецца, у сталіцы аўтаномнай рэспублікі, якая ўваходзіць у склад Украіны, але акупаваная Расеяй, цяпер ёсць мора. У прыватнасці, яна заявіла: «У Сімферопалі размытая набярэжная. Вецер выносіў ў мора машыны, зрываў дахі з дамоў».

Усё гэта, як звычайна бывае на расейскім ТВ, «пацвярджалася» відэасюжэтам, які не мае ніякага дачынення да пазначанага ўкраінскага горада.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках