Украіна закрывае мяжу з Расеяй
79- 25.09.2014, 13:01
- 96,591
Усе пункты пропуску на мяжы Украіны і Расеі будуць закрытыя.
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка 24 верасня падпісаў указ, якім увёў у дзеянне пастанову РНБА ад 28 жніўня «Аб неадкладных мерах абароны Украіны і ўмацаванню яе абароназдольнасці». Дакументам, сярод іншага, даручаецца Кабінету міністраў развязаць пытанне аб часовым закрыцці ўсіх пунктаў пропуску на мяжы з Расейскай Федэрацыяй, паведамляе ЛигаБизнесИнформ.
«Развязаць ва ўстаноўленым парадку пытанне аб часовым закрыцці пунктаў пропуску на дзяржаўнай мяжы Украіны з Расейскай Федэрацыяй для аўтамабільнага, марскога, пешаходнага паведамлення і спыніць руху праз іх, а таксама ў выпадку неабходнасці - пытанне аб часовым закрыцці пунктаў пропуску для іншых відаў зносін», - гаворыцца ў дакуменце.
Акрамя таго, падпісаная прэзідэнтам пастанова РНБА мяркуе «прыняць меры для правядзення аднабаковай дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы Украіны з Расейскай Федэрацыяй і забеспячэнне яе належнага інжынерна-тэхнічнага ўладкавання, у тым ліку з прыцягненнем міжнароднай тэхнічнай дапамогі».
Яшчэ адным пунктам пастановы Кабміна даручана распрацаваць і падаць прэзідэнту для ўнясення на разгляд парламентам законапраект датычны «адмовы Украіны ад ажыццяўлення палітыкі пазаблокавасці».