4 чэрвеня 2024, aўторак, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь заклікае IBM на «Інтэграл»

33
Беларусь заклікае IBM на «Інтэграл»

На наступным тыдні ў Беларусь прыедзе дэлегацыя з амерыканскай IBM.

Ёй будуць паказаны магутнасці і магчымасці «Інтэграла» на прадмет размяшчэння вытворчасці чыпаў і элементнай базы, піша АФН.

«Ужо на наступным тыдні павінен адбыцца візіт дэлегацыі IBM на «Інтэграл». Амерыканская карпарацыя выказала гатоўнасць разгарнуць на базе беларускага прадпрыемства вытворчасць мікрасхем паводле сваіх тэхналогій і ноў-хаў. Гэта значыць, «Інтэграл» асвоіць новую лінейку прадуктаў паводле ліцэнзій гэтай кампаніі», - заявіў кіраўнік адміністрацыі ПВТ Валерый Цапкала, транслюючы вынікі перамоваў прэм'ера Мясніковіча «з кіраўніцтвам IBM і Microsoft».

У сваю чаргу, Microsoft дапаможа са стварэннем «электроннага ўрада»: у кастрычніку ў Беларусь прыедзе група экспэртаў Microsoft, якая прапануе свае развязанні ў галіне выканання электронных паслуг грамадзянам і бізнэсу, паведамляе прэс-служба ўрада.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках