18 траўня 2024, Субота, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве невядомыя сарвалі канцэрт Андрэя Макарэвіча (Відэа)

15

У Маскве ў Доме музыкі невядомыя сарвалі канцэрт Андрэя Макарэвіча.

Пра гэта відавочца Аліна Купервасэр паведаміла ў эфіры «Дажджу».

«Шчыра кажучы, вельмі сорамна і прыкра. Мы былі ў зале, і дзесьці на 38 хвіліне выступу прыкладна чвэрць першага шэрагу ў так званай vip-зоне ўстала, чалавек пяць-шэсць, мужчын, такіх, немаладых, я думаю, гадоў 25-30. З крыкамі «Макарэвіч - здраднік, прадаў Радзіму» і ўсякімі словамі пра ганьбу яны раскідалі шмат аркушаў А4 белых як быццам бы», - распавяла яна.

Са слоў Купервасэр, пасля гэтага Макарэвіч сказаў: «Дзякуй, калі вы скончылі, дазвольце, я прадоўжу канцэрт», і гледачы сталі пляскаць у далоні, падтрымліваючы яго. Мужчыны, якія спрабавалі сарваць выступ, былі нейтралізаваныя аховай. Аднак потым людзі, кашляючы, пачалі пакідаць першыя шэрагі, і стала зразумела, што невядомыя распырскалі па зале пярцовы спрэй. У выніку Макарэвіч і ягоны гурт, як і ўсе астатнія гледачы, таксама былі вымушаныя пакінуць залу.

Спачатку планавалася, што канцэрт будзе прадоўжаны пасля таго, як праветрыцца зала, але потым стала зразумела, што ў зале распылілі так шмат спрэю, што там стала немагчыма знаходзіцца. Відавочца адзначыла, што людзям выдалі медыцынскія маскі і паведамілі, што канцэрт касуецца, і можна будзе вярнуць грошы за квіткі. На яе думку, зрыў канцэрту быў спланаванай і добра арганізаванай акцыяй.

«Гэта тэатральная зала, яна невялікая, гэта не асноўны ўваход у Дом музыкі. Складана пад'ехаць, бо тут такая абмежаваная зона, але тут ёсць нейкія аўтамабілі, і ніводзін з іх не паліцэйскі», - сказала відавочца ў адказ на пытанне аб тым, ці прыехалі на месца здарэння супрацоўнікі праваахоўных органаў. Паводле яе слоў, людзі ў натоўпе пыталіся, ці злавілі мужчын, што сарвалі канцэрт, і як так магло атрымацца, калі на ўваходзе правяралі ўсіх гледачоў.

«Чаму стала магчымым, што столькі людзей пранеслі даволі шмат, мабыць, вось гэтых вось балончыкаў, і іх не спынілі? Але зразумела, што ў аховы адказаў няма, што балончыкі, хутчэй за ўсё, невялікія, а сумкі маглі быць вялікімі. Паколькі ператрус не праводзіўся на ўваходзе, напэўна, гэта можна было пранесці. Хоць, вядома, гэта вельмі дзіўна - столькі людзей, пяць-шэсць чалавек, якія сядзяць побач. У іх былі суседнія месцы, яны, відаць, выкупілі блокам гэтыя пяць-шэсць месцаў. Гэта вельмі дзіўна, шчыра кажучы», - склала Купервасэр.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках