24 красавiка 2024, Серада, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалая Статкевіча ў турме «наведваў» абласны пракурор

30
Мікалая Статкевіча ў турме «наведваў» абласны пракурор

Пракурор зрабіў заўвагу, што палітвязень выглядае «лепш, чым у мінулы візіт».

Пра гэта журналісту сайта charter97.org распавяла жонка палітвязня Мікалая Статкевіча, Марына Адамовіч.

- Ён учора патэлефанаваў, на маё шчасце, бо я ўжо страціла надзею дачакацца гэтага званка ў сувязі з апошнімі падзеямі: праз пагрозы і канфіскацыю ягонага ліста да бацькі. Я яму сказала, што вельмі хвалююся ў святле ўсіх гэтых дробных нападак, што нядоўга яму засталося сядзець у турме, і ці не збіраюцца яны навешаць на яго новых спагнанняў.

Ён смяецца, кажа, што так, безумоўна, гэта будзе пачашчацца. Пазаўчора там быў абласны пракурор і зрабіў «заўвагу» адміністрацыі праз тое, што Статкевіч у параўнанні з мінулым ягоным візітам добра выглядае. Кажа, маўляў, цяпер павінны зрабіць захады, каб стаў выглядаць горш.

- Як ён сябе адчувае?

- Можаце нават не сумнявацца: Мікалай - вельмі моцны духам чалавек, ён умее навязваць свае правілы гульні, нават у тых умовах, у якіх ён цяпер знаходзіцца. Ягоны дух абсалютна не зламаны, я вельмі спадзяюся, што і здароўе таксама, бо ён робіць для гэтага ўсё, што ад яго залежыць.

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў, 19 снежня 2010 года. Статкевіч адзіны з кандыдатаў у прэзідэнты, які дагэтуль знаходзіцца за кратамі. Трымаюць апазіцыянера ў магілёўскай турме, у адзіночнай камеры. Мікалай Статкевіч не прызнае сябе вінаватым і адмаўляецца пісаць прашэнне аб памілаванні.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках