4 траўня 2024, Субота, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка агучыў тэзісы «Стратэгіі 2020»

6
Парашэнка агучыў тэзісы «Стратэгіі 2020»

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка апублікаваў асноўныя тэзісы праграмы развіцця «Стратэгія-2020».

Паводле апублікаваных звестак, «Стратэгія -2020» уключае блізу 60 рэформаў і спецыяльных праграм, рэалізацыя якіх дазволіць Украіне увайсці ў Топ-20 краін у рэйтынгу Сусветнага банка паводле лёгкасці вядзення бізнэсу, павялічыць ВУП на душу насельніцтва да 16 тысяч даляраў супраць цяперашніх 3900 даляраў паводле версіі рэйтынгавага агенцтва Standard & poor's (у тэзісах 8500 даляраў - рэд.), а таксама павялічыць за пяць гадоў прыток наўпроставых замежных інвестыцый да 40 млрд даляраў супраць цяперашняга паказчыка ў сярэднім 4-5 млрд даляраў у год. Акрамя таго, давер да судоў павінны складаць не менш за 60% насельніцтва і экспэртнай супольнасці, абнаўленне кадравага складу чыноўнікаў павінна ахапіць не менш за 70% ад агульнай колькасці дзяржслужбоўцаў, а колькасць грамадзян, задаволеных узроўнем жыцця, да 2020 года павінна складаць 90% ад агульнай колькасці насельніцтва Украіны, піша УНІАН.

Пры гэтым да 2020 года 75% выпускнікоў школ павінны валодаць дзвюма замежнымі мовамі, а працягласць жыцця павінна ўзрасці, мінімум, на тры гады ад цяперашняга паказніка ў 71 год. Таксама прэзідэнт чакае, што да 2020 года ліміт аб'ёмаў закупкі паліва ў адной крынiцы не будзе перасягаць 30% ад агульнага аб'ёму патрэбнага да закупкі рэсурсу, а дзель мясцовых бюджэтаў у кансалідаваным бюджэце краіны складзе не менш за 65%. Сярод ключавых рэформаў Парашэнка называе антыкарупцыйную рэформу, судовую рэформу, падатковую рэформу, дасягненне незалежнасці, рэформу праваахоўнай сістэмы і сістэмы абароны Украіны, дэцэнтралізацыю і рэформу дзяржаўнага апарата, дэрэгуляцыю і развіццё прадпрымальніцтва, а таксама рэформу аховы здароўя.

Нагадаем, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прэзентаваў праграму развіцця «Стратэгія-2020» у рамках сваёй першай вялікай прэс-канферэнцыі для цэнтральных і рэгіянальных СМІ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках