4 траўня 2024, Субота, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ганконгу затрыманыя больш за 60 удзельнікаў пратэставай акцыі

1
У Ганконгу затрыманыя больш за 60 удзельнікаў пратэставай акцыі

У Ганконгу затрыманыя больш за 60 чалавек з ліку ўдзельнікаў пратэставай акцыі з патрабаваннем выканання Пекінам дэмакратычных працэдур.

Паводле інфармацыі ВВС, уночы ў квартале, дзе размешчаныя ўрадавыя ўстановы, і які ў пятніцу занялі дэманстранты, адбываліся сутыкненні. Паліцыя выкарыстала пярцовы газ. Пацярпелі блізу 30 чалавек.

Удзельнікі пратэстаў, пераважна студэнты, незадаволеныя ўсталяванымі Пекінам правіламі абрання кіраўніка мясцовай адміністрацыі - галоўнага міністра адміністрацыі Ганконга, выбары якога запланаваныя на 2017 год, перадае «Радыё Свабода».

Ганконг - спецыяльны адміністрацыйны раён Кітая, у дачыненні да якога дзейнічае часовы прынцып «адная краіна, дзве сістэмы». Ганконг, паводле дамоўленасцяў аб перадачы гэтай былой брытанскай калоніі пад кіраванне Кітая, мае права захоўваць параўнальную аўтаномію на перыяд да 2047года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках