4 траўня 2024, Субота, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Маскве мітынгавалі пад сцягамі «ЛНР» і «ДНР»

32

Прапагандысцкая акцыя "Данецк: без віны забітыя " прайшла на Паклоннай гары ў Маскве.

Арганізатары абвясцілі, што хочуць ушанаваць памяць усіх ахвяр канфлікту на Украіне, у тым ліку загінулых на Майдане ў Кіеве і ў Доме прафсаюзаў у Адэсе. Аднак ўзгадваліся часцей за ўсё таемныя пахаванні на Данбасе, інфармацыя СМІ пра якія супярэчлівая, і патрабавалі "спыніць кіеўскую хунту", піша newsru.com.

Мяркуючы з відэа, на акцыю сабралася блізу 5000 удзельнікаў. У натоўпе відаць сцягі ДНР і ЛНР, сцягі кветак георгіеўскай стужкі, сцягі ЛДПР, КПРФ, "Справядлівай Расеі". Удзельнікі акцыі патрабуюць міжнароднага расследавання забойстваў, ахвяры якіх выяўленыя блізу Данецка, а таксама расследавання падзей 2 траўня ў Адэсе.

З паведамленняў відавочцаў, георгіеўскія стужачкі і сцяжкі арганізавана раздавалі перад мітынгам.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках