4 траўня 2024, Субота, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпром» заяўляе аб магчымых перапынках з пастаўкамі газу ў Еўропу ўзімку

19
«Газпром» заяўляе аб магчымых перапынках з пастаўкамі газу ў Еўропу ўзімку

Украіна закачала ў падземныя сховішчы занадта мала газу, каб забяспечыць бесперабойную працу сістэмы.

Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканала "Расія-24" кіраўнік расейскага "Газпрома" Аляксей Мілер, паведамляе BBC-Україна.

"Украіна ў поўным аб'ёме не закачала газ у падземныя сховішчы. Для бесперабойнага праходжання Украінай маюбудучай зімы трэба на пачатак ацяпляльнага сезона мець 18 млрд м³. Гэтага газу ў падземках няма", - сказаў Мілер.

Ён дадаў, што Украіне не стае 7,5 млрд м³ газу.

Украіна падпіша часовае пагадненне з Расейскай Федэрацыяй аб пастаўках газу, заявіў напярэдадні прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк. Пры гэтым ён падкрэсліў, што пункты гэтага часовага пагаднення будуць апублікаваныя, як толькі будуць дасягнутыя канчатковыя дамоўленасці паводле іх.

Еўракамісар у пытаннях энэргетыкі Гюнтэр Этынгер аб выніках трохбаковых газавых перамоваў Украіна - Расея - Еўразвяз заявіў, што "Газпром" абавязваецца паставіць 5 млрд куб м газу па $385 пасля аплаты Украінай $2 млрд запазычанасці. Да канца года Украіна будзе павінна аплаціць яшчэ $1,1 млрд за газ.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках