19 красавiка 2024, Пятніца, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАЗ перайшоў на трохдзёнку

80
МАЗ перайшоў на трохдзёнку

Сітуацыя на прадпрыемстве пагаршаецца.

У рэдакцыю «Нашай Нiвы» звярнуўся супрацоўнік Менскага аўтазаводу. Сітуацыя на прадпрыемстве далей пагаршаецца. У жніўні большую частку падраздзяленняў перавялі на трохдзённы рэжым працы.

«Пакінулі толькі аўтобусную вытворчасць і некаторых вузкіх спецыялістаў на іншых месцах, і ўсё на гэтым. Астатнія - дома, - распавядае працаўнік. - Так было ўвесь жнівень. У чацвер прыносіцца загад аб тым, што пятніца абвяшчаецца непрацоўным днём. Пасля да пятніцы далучыўся яшчэ і чацвер. У сераду прынеслі загад - у чацвер не працуем».

Прастоі аплачваюцца - людзі атрымліваюць 2/3 акладу. Але прэмію атрымліваюць толькі працоўныя. Тэхнічным работнікам яе не даюць.

Журналісты патэлефанавалі на завод, з імі пагаварыў намеснік камерцыйнага дырэктара Сяргей Захарэвіч. Паводле ягоных слоў, прадпрыемства працуе, зыходзячы з колькасці замоў і аптымальнага размеркавання працоўнага часу. Так, праблемы ёсць, але, падкрэслівае ён, пяць дзён у тыдзень працуе больш за палову падраздзяленняў.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках