Пяцізоркавы гатэль «Пекін» адкрыўся ў цэнтры Менска (Відэа)
31- 28.09.2014, 20:46
- 39,993
У сталіцы адкрыўся пяцізоркавы гатэль.
Удзел у цырымоніі адкрыцця ўзялі прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч і першы намеснік прэм'ера Дзяржрады Кітайскай Народнай Рэспублікі Чжан Гаолі.
Гатэль «Пекін» размешчаны ў самым цэнтры Менска, але далёка ад ажыўленых праспектаў. Канцэпцыя гатэля мае на ўвазе гармонію з прыродай. Будынак размешчаны ў адпаведнасці з правіламі фэншуй - з трох бакоў гатэль аточвае вада.
Ад пачатку будаўніцтва да афіцыйнага адкрыцця прайшло тры гады. «Пекін» абышоўся ў 100 мільёнаў даляраў. Пастаяльцам у гатэлі прапануюць СПА, спартыўную залу, а таксама рэстарацыю з кітайскай кухняй, паведамляе АНТ.