5 траўня 2024, Нядзеля, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Помнік Леніну - не каштоўнасць. Справа закрытая

19
Помнік Леніну - не каштоўнасць. Справа закрытая

У Харкаве міліцыя закрыла крымінальную справу, адкрытую паводле факта разбурэння помніка Леніну на плошчы Свабоды.

Пра гэта паведамілі ў аддзеле сувязяў з грамадскасцю Галоўнага ўпраўлення (ДУ) МУС у Харкаўскай вобласці.

«У сувязі з распараджэннем губернатара Харкаўскай вобласці Ігара Балута ад 28 верасня 2014 года №517 «Аб урэгуляванні сітуацыі ў вобласці што да помнікаў эпохі таталітарызму» следчым была прынятая пастанова аб закрыцці крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 298 Крымінальнага кодэкса («знішчэнне, разбурэнне або пашкоджанне аб'ектаў культурнай спадчыны»)», - гаворыцца ў паведамленні.

Начальнік ГУ МУС у Харкаўскай вобласці Анатоль Дзмітрыеў дадаў, што падчас дэмантажу помніка Леніну ў Харкаве ніхто не пацярпеў. Цяпер супрацоўнікі міліцыі Харкава надалей забяспечваюць ахову грамадскага парадку.

28 верасня старшыня Харкаўскай АДА Ігар Балута выдаў распараджэнне аб выключэнні помніка Леніна з рэестра помнікаў і аб дэмантажы манумента. Пасля брыфінгу губернатара актывісты з другой спробы знеслі помнік.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках