5 траўня 2024, Нядзеля, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самыя яркія моманты «Mova Cup»

15

Зоркі спорту загаварылі па-беларуску.

Прапануем фотарэпартаж «Салідарнасці» з нацыянальна-спартыўнага свята, што адбылося 28 верасня ў сталіцы Беларусі.

Нагадаем, учора ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі ў Менску завяршыўся першы нацыянальны спартыўны фестываль «Mova Cup», ініцыяваны вядомай плывунняй, алімпійскай чэмпіёнкай, чэмпіёнкай свету і Еўропы Аляксандрай Герасіменяй і яе менеджэрам Сяргеем Шчурко.

Некалькі дзясяткаў атлетаў і зборных каманд змагаліся за ўзнагароды турніру, які ці ледзь не ўпершыню ў гісторыі беларускага спорту меў такі ярка акрэслены нацыянальны падтэкст. Беларускамоўныя вядучыя запрашалі ўдзельнікаў на старты, разводзячы пратакольныя звесткі дасціпнымі жартамі, у шэрагах заўзятараў было шмат людзей, апранутых у кашулі з элементамі традыцыйнага арнаменту. Жадаючыя маглі набыць майкі-вышыванкі, выручаныя грошы з якіх накіроўваліся на дапамогу дзецям-інвалідам, якія разам з бацькамі былі запрошаныя на мерапрыемства.

Магчымасць папрактыкавацца ў беларускай мове атрымалі не толькі шараговыя наведнікі алімпійскага цэнтра, але і прызнаныя майстры сваёй справы. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся сярэбраны Прызёр Алімпійскіх гульняў у Пекіне дзесяціборац Андрэй Краўчанка, ужо звыкла падтрымала моўную планку Аляксандра Герасіменя, якая па-беларуску правяла майстар-клас з маленькімі плыўцамі. Таксама лаўрэатаў фестывалю віншавалі неаднаразовы пераможца сусветных і кантынентальных першынстваў, штурхальнік ядра Андрэй Міхневіч, прызёр чэмпіянату Еўропы ў скачках у даўжыню Аляксандр Главацкі і іншыя.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках