Дыверсія ў Адэсе: у горадзе ўзарвалі чыгуначныя шляхі (Фота)
9- 29.09.2014, 11:41
- 22,571
Моцны выбух прагрымеў сёння рана ў раёне Кірмашнай плошчы, што на Перасыпе.
У ноч на панядзелак падарваны чыгуначны шлях і пашкоджаная адна з чыгуначных стрэлак на станцыі «Адэса-Перасып».
Як паведамляе «Укрінфарм», пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Упраўлення МУС на Адэскай чыгунцы Іна Ліфар.
«А 04:10 работнік ваенізаванай аховы Адэскай чыгункі пачуў гук, падобны на выбух, што прагрымеў на адным з неасноўных шляхоў станцыі» Адэса-Перасып». Пры аглядзе чыгуначнага шляху выявіў паўтараметровую варонку ад выбуху і абарваны шлях», - сказала Ліфар.
З яе слоў, рух чыгуначнага транспарту не спыніўся, ніхто не пацярпеў. Цяпер на месцы выбуху працуе следча-аператыўная група міліцыі, якая высвятляе абставіны здарэння, каб даць прававую кваліфікацыю.
«Усё кажа аб тым, што гэта дыверсія, - заявіў прадстаўнік адной з сілавых структур. - Праўда, дыверсанты пралічыліся і ўзарвалі не асноўную, а запасную каляіну. Хоць, вядома, тут мог быць разлік не на рэальны шкоду, а на прапагандысцкі эфект».