ЕЗ афіцыйна адклаў увядзенне зоны свабоднага гандлю з Украінай
37- 29.09.2014, 12:48
- 34,084
Адтэрміноўка стварэння зоны свабоднага гандлю Украіна-ЕЗ была зацверджаная Радай ЕЗ без дэбатаў.
Еўрапейскі Звяз прыняў афіцыйную пастанову аб адтэрміноўцы часовага прымянення Пагаднення аб асацыяцыі з Украінай у частцы паглыбленай і ўсёабдымнай зоны свабоднага гандлю.
Як паведамляе ўласны карэспандэнт УНІАН у Брусэлі, пра гэта гаворыцца ў паведамленні Еўрапейскага звязу. У паведамленні адзначаецца: «Грамадская рада агульных пытанняў прыняла пункт А». У раздзеле «пункт «А» гаворка ідзе аб пастановах, якія не выносяцца на абмеркаванне.
«Рада ўхваліць без дэбатаў (...) адтэрміноўку часовага ўжывання пагаднення аб ЗСГ з Украінай», - гаварылася ў матэрыялах да пасяджэння, якое адбылося ў Бруселі.
Раней паведамлялася аб тым, што гандлёвыя правілы, якія ўтрымліваюцца ў Пагадненнi, будуць прымяняцца з 1 лістапада. Аднак 26 верасня афіцыйная прадстаўніца Еўракамісіі Піа Хансэн нагадала на брыфінгу ў Брусэлі, што «падчас трохбаковай дыскусіі 12 верасня на міністэрскім узроўні паміж ЕЗ, Расеяй і Украінай, была прынятая пастанова адтэрмінаваць часовае прымяненне часткі Пагаднення аб асацыяцыі, якая тычыцца ЗСГ». Была прынятая пастанова адтэрмінаваць часовае ўваходжанне ў дзеянне гандлёвых правілаў да 31 снежня 2015 года. Пры гэтым Хансэн адзначыла, што ЕЗ не мае намеру ўносіць змены ў Пагадненне.
Раней «Еўрапейская праўда» пісала пра тое, што Расея абмяжуе доступ Украіны да расейскага рынку ў выпадку, калі Кіеў імплементуе любую частку гандлёвага пагаднення з ЕЗ.