5 траўня 2024, Нядзеля, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Трэба лічыць кожную капейку - лішніх грошай няма

66
Лукашэнка: Трэба лічыць кожную капейку - лішніх грошай няма

Бюджэт на 2015 год не павінен быць марнатраўным.

Пра гэта заявіў сёння Лукашэнка на сустрэчы з членамі савета «палаты прадстаўнікоў», паведамілі charter97.org у прэс-службе дыктатара.

Лукашэнка таксама закрануў тэму «мадэрнізацыі», якую, з ягоных слоў, трэба працягваць.

«Праект закона, я так разумею, як дамаўляліся, урадам разам з дэпутатамі на гэтай стадыі дапрацоўваецца. Вельмі хацелася б, каб мы сур'ёзна падышлі да гэтага праекта закона, каб бюджэт не быў марнатраўным, каб лічылі кожную капейку - лішніх грошай няма», - сказаў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што прыярытэтным кірункам заканадаўчай дзейнасці павінна стаць развязанне пытанняў мадэрнізацыі эканомікі.

«Шмат хто кажа, што не трэба мадэрнізавацца, грошай няма і іншае. Але тое, што нельга адкласці на заўтра, - гэта менавіта пытанні мадэрнізацыі і ўдасканалення нашых прадпрыемстваў. Калі мы сёння стары станок не заменім на новы, які вырабляе канкурэнтаздольную прадукцыю, - няма чаго казаць пра дыверсіфікацыю рынкаў, канкурэнтаздольнасць на міжнародных рынках, мы проста прадукцыю гэтую не прададзім», - адзначыў Лукашэнка.

«Таму без мадэрнізацыі нікуды, калі мы хочам далей жыць, канкураваць і прадаваць сваю прадукцыю», - дадаў ён.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках