5 траўня 2024, Нядзеля, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сечын спадзяецца, што кошт на нафту не ўпадзе ніжэй за $90

17
Сечын спадзяецца, што кошт на нафту не ўпадзе ніжэй за $90

Прэзідэнт Раснафты мяркуе, што $90 - гэта добры кошт і ён "дазваляе працаваць".

Кошт на нафту не ўпадзе ніжэй за $90 за барэль, заявіў у панядзелак прэзідэнт Раснафты Ігар Сечын, паведамляе Прайм.

"Ніжэй за 90 даляраў за барэль кошт на нафту не ўпадзе. Гэта звязана з шэрагам фактараў. Але і 90 даляраў добрая цана. Яна дазваляе працаваць", - сказаў Сечын.

З ягоных слоў, на бюджэце кампаніі зніжэнне кошту на нафту не адаб'ецца. "Бюджэт Раснафты не пацерпіць. Ён пабудаваны на цане, якая не перавышае гэтай адзнакі", - сказаў ён.

Нагадаем, сёння ф'ючэрсы на Brent патаннелі на $0,31 да $96,69 за барэль, а ф'ючэрсы на WTI - на $0,55 да $92,99 за барэль. На мінулым тыдні Brent патаннела да $95,60 - мінімальнага ўзроўню з ліпеня 2012 года - са $115 у чэрвені.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках