5 траўня 2024, Нядзеля, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі гісторык назваў Пуціна «ідэалагічным вычварэнцам»

6
Нямецкі гісторык назваў Пуціна «ідэалагічным вычварэнцам»

Калі сёння выкарыстоўваць усе гістарычныя сляды культурнай спадчыны для рэалізацыі імперскага праекта, гэта стане канцом Еўропы.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю Deutche Welle выказаў вядомы нямецкі гісторык Карл Шлегель.

Са слоў навукоўца, нават у такога праекта як «Наваросія» ёсць гісторыя, але рабілася яна там іншымі дзяржавамі.

«Гэта быў фінал гетманства і крымскага ханства. Паўночнае ўзбярэжжа Чорнага мора, стэпы былі заселеныя, з'явіліся гарады. У Харкаве, Адэсе і іншых гарадах рэгіёну можна прасачыць планы Пацёмкіна і пецярбургскіх архітэктараў: геаметрыя гарадоў, іх архітэктура», - распавёў Шлегель.

Але калі, як мяркуе гісторык, цяпер выкарыстоўваць усе гістарычныя сляды культурнай спадчыны для рэалізацыі імперскага праекта, гэта стане канцом Еўропы.

«Усе дзе-небудзь пакінулі свае сляды: італійцы - у Далматыі, французы - у Алжыры, ангельцы - у каланіяльным свеце, немцы - паўсюль ва Усходняй Еўропе. Апраўдваць гэтым сённяшнюю палітыку агрэсіі - гэта ідэалагічнае вычварэнства», - падкрэсліў навуковец.

Нагадаем, у міністэрстве замежных спраў Расеі Луганскую і Данецкую вобласці Украіны назвалі «Наваросіяй».

Пра гэта, у прыватнасці, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні МЗС РФ паводле вынікаў сустрэчы міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова з дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры, якая адбылася напярэдадні падчас сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках