5 траўня 2024, Нядзеля, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пара са Смаленска вербавала жыхарак Магілёва для сэксуальнага рабства

6
Пара са Смаленска вербавала жыхарак Магілёва для сэксуальнага рабства

Супрацоўнікі магілёўскай міліцыі затрымалі з доказамі злачынства двух жыхароў Смаленска.

19 верасня яны спрабавалі вывезці ў Расею дзвюх жыхарак Магілёва для занятку прастытуцыяй. Распачатая крымінальная справа.

11 верасня ў міліцыі стала вядома, што невядомыя асобы з дапамогай анкеты, зарэгістраванай у адной з сацыяльных сетак, займаюцца вярбоўкай маладых жыхарак Магілёва з мэтай вывазу іх у Расею для сэксуальнай эксплуатацыі. Імі апынуліся 22-гадовы хлопец і 21-гадовая дзяўчына, паведамляюць «Магілёўскія навіны».

На наступны дзень будучыя працадаўцы сустрэліся з адной з дзяўчын, абмеркавалі ўмовы працы, пражывання і аплаты. Ад яе не хавалі, што трэба будзе займацца прастытуцыяй, абяцалі 50% ад заробку, (2-3 тысячы расейскіх рублёў). Дзяўчына папрасіла час падумаць, а ёй прапанавалі ўзяць з сабой сябровак. У далейшым з яе сяброўкай звязаліся ў сацыяльнай сетцы.

Зламыснікі ўзятыя пад варту. Ім пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад сямі да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках