Cуперсвятар з Канады трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса
1- 29.09.2014, 19:45
- 9,425
Пастар з Канады Кевін Фаст быў занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса, як самы моцны святар у свеце.
Фаст служыць у царкве Святога Паўла ў правінцыі Антарыё, дзе ладзіць цырымоніі шлюбу і хрышчэння. Пра гэта паведамляе The Daily Star.
Святар Фаст, якому 51 год, пачаў займацца сілавымі тыпамі спорту ў 12 гадоў. Ён распавёў, што на заняткі паўэрліфтынгам яго натхніў вядомы ў XIX стагоддзі канадскі асілак Луі Сір. Усе грошы, якія пастар атрымлівае за свае рэкорды і ўдзел у розных шоў, ён ахвяруе мясцовым дабрачынным арганізацыям.
Яму належыць некалькі рэкордаў, якія занесеныя ў Кнігу - ён паспеў перасунуць грузавік, самалёт і нават яхту.
Фаст ужо не першым разам трапляе ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Раней ён усталяваў рэкорд, як чалавек, якому ўдалося зрушыць з месца самы цяжкі самалёт (189 тон). Акрамя таго, святар здолеў працягнуць на 30 метраў самы цяжкі ў свеце грузавік (57 тон), а таксама падняць, пасадзіўшы на спіну, 22 жанчыны.
Фота: The Daily Star