5 траўня 2024, Нядзеля, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ распачалі справу аб «генацыдзе» расейскамоўнага насельніцтва Данбаса

23
У РФ распачалі справу аб «генацыдзе» расейскамоўнага насельніцтва Данбаса

Галоўная следчая ўправа Следчага камітэта Расеі распачала крымінальную справу аб "генацыдзе расейскамоўнага насельніцтва Данецкай і Луганскай абласцей Украіны".

Пра гэта ў панядзелак, 29 верасня, паведаміў афіцыйны прадстаўнік установы Уладзімір Маркін, інфармуе “Дождь”.

Ён падкрэсліў, што артыкул 357 Крымінальнага кодэкса РФ (генацыд) прадугледжвае да дваццаці гадоў пазбаўлення волі альбо смяротнае пакаранне. Смяротнае пакаранне ў Расеі прадугледжаная КК. У 1999 годзе на яго ўжыванне быў накладзены мараторый. У 2009 годзе Канстытуцыйны суд канчаткова забараніў гэтую меру пакарання.

Паводле паведамлення Маркіна, расейскія следчыя высветлілі, што пачынаючы з 12 красавіка неўпаўнаважаныя прадстаўнікі ўкраінскай улады, кіраўніцтва Нацыянальнай гвардыі і руху "Правы сэктар" загадвалі сваім падначаленым знішчаць расейскамоўных грамадзян, якія жывуць на ўсходзе Украіны.

Забойствы ўчыняліся з ужываннем сістэм залпавага агню "Град" і "Ураган", а таксама авіяцыйных некіравальных ракет, якія маюць касэтную галаўную частку, тактычны ракет "Точка-У” ды іншых тыпаў цяжкага ўзбраення "нявыбарнага дзеяння", заявіў прадстаўнік СК.

У прэс-рэлізе гаворыцца, што ў Данецкай і Луганскай абласцях знішчана больш за 500 жылых дамоў, аб'ектаў камунальнай гаспадаркі, шпіталяў, дзіцячых і агульнаадукацыйных устаноў. Больш за 300 тысяч жыхароў былі вымушаныя з'ехаць у Расею.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках