5 траўня 2024, Нядзеля, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія ўлады знайшлі спосаб адбіць у моладзі жаданне з'язджаць з краіны

33
Расейскія ўлады знайшлі спосаб адбіць у моладзі жаданне з'язджаць з краіны

Грамадская палата ў аўторак абмяркуе новую стратэгію маладзёжнай палітыкі, якую ўрад павінен зацвердзіць пад зіму.

У дакумэнце гаворыцца пра дзве галоўныя праблемы сучаснай моладзі - эмігранцкія настроі і дэмаграфічны спад, паведамляе РБК.

Для развязання аўтары прапануюць цэлы набор захадаў: ад змены спосабу змяшчэння на пачках цыгарэт папярэджанняў пра шкоду курэння да павелічэння грантавай падтрымкі.

Дакумэнт пад назвай «Асновы дзяржаўнай моладзевай палітыкі ў Расейскай Федэрацыі да 2025 года» з вясны распрацоўваюць МДУ імя Ламаносава і міжміністэрская працоўная група. У яе ўваходзяць федэральныя і рэгіянальныя чыноўнікі, дэпутаты Дзярждумы, кіраўнікі ВНУ і грамадскія дзеячы. У аўторак у Грамадскай палаце яны абмяркуюць прыняты за аснову дакумэнт (ёсць у распараджэнні РБК), які з улікам усіх дапрацовак адказнае Федэральнае агенцтва спраў моладзі неўзабаве адправіць ва ўрад. Да 1 снежня, у адпаведнасці з даручэннем прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, кабінет міністраў павінен будзе зацвердзіць дакумэнт.

Папярэдні варыянт «Асноў» у працоўнай групе называюць «дакумэнтам, які значна мяняе прыярытэты моладзевай палітыкі краіны». У праекце гаворыцца пра тое, што бліжэйшым часам Расея сутыкнецца з двума выклікамі, якія пры найгоршым развіцці сітуацыі здольныя паставіць пад пагрозу «суверэнітэт і цэласнасць, глабальную місію як сусветнага цэнтра моцы» Расеі. Гаворка ідзе пра каштоўнасныя і колькасныя выклікі, удакладняюць аўтары.

За каштоўнасны выклік распрацоўшчыкі ўважаюць «сур'ёзныя эміграцыйныя настроі ў немалой часткі расейскай моладзі», невысокі ўзровень ведаў гісторыі і недалучэнне да сацыяльна-эканамічных працэсаў ва ўсіх сфэрах. Колькасны выклік - гэта зніжэнне ўдзельнай вагі моладзі праз дэмаграфічны спад 1990-х гадоў. Колькасць моладзі ва ўзросце 14-30 гадоў на пачатку 2020-х гадоў дасягне мінімальнага значэння - блізу 25,2 млн , што на траціну менш, чым у 2013 годзе, гаворыцца ў дакумэнце.

Гэтыя праблемы могуць прычыніцца да нястачы працоўнай сілы, пагаршэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў шэрагу рэгіёнаў і праблем з камплектаваннем узброеных сіл. Для развязання праблем спатрэбіцца «максімізацыя чалавечага патэнцыялу расейскай моладзі», адзначаецца ў дакумэнце. У папярэдняй вэрсіі дакумэнта (таксама ёсць у РБК) гаворка наогул ішла аб патрэбе «мабілізацыйнага сцэнару развіцця».

На думку аўтараў, дзяржава павінна грунтавацца на васьмі прыярытэтах, у тым ліку ствараць спрыяльныя варункі рэалізацыі чалавечага патэнцыялу (выхаванне патрыётаў, грамадзян прававой, дэмакратычнай дзяржавы), удасканальваць сістэмы адукацыі, аховы здароўя і дзяржаўнага кіравання і актыўна працаваць з моладдзю праз СМІ. У ліку задач згадваецца падрыхтоўка моладзі да службы ва ўзброеных сілах, распрацоўка ды размяшчэнне сацыяльнай рэкламы і барацьба з алкагалізмам ды курэннем. У прыватнасці, для зніжэння спажывання тытуню прапануецца змяшчаць выявы пра шкоду тытуню памерам не менш як палова пачка з двух бакоў (цяпер «антытытунёвыя» малюнкі размешчаныя на адным баку пачка).

Акрамя гэтага, прапануецца стварыць сістэму грантавай падтрымкі моладзевых праектаў. Прадстаўнік Росмолодежи сказаў РБК, што ў снежні гэтага года ўстанова размяркуе гранты на 120 млн рублёў (аналагічная сума размяркоўвалася і год таму), але гаворка ідзе толькі аб фізічных асобах. У агенцтве ж хацелі б даваць сродкі і моладзевым арганізацыям. Колькі будзе выдадзена сродкаў у цэлым на рэалізацыю стратэгіі - незразумела, суму зможа вызначыць урад пасля прыняцця дакумэнта, кажа суразмоўца ў працоўнай групе.

Рэалізацыя «Асноў» павінна даць сур'ёзныя вынікі: павялічыцца нараджальнасць, прадукцыйнасць працы, заплата маладых лекараў, настаўнікаў і навукоўцаў і нават вырасце дзель маладых людзей з высокім веданнем гісторыі, што ганарацца сваёй краінай, гаворыцца ў дакумэнце. Адначасова знізіцца колькасць асуджаных маладых людзей, а таксама ўхілістаў ад вайсковай службы.

Дэклараваныя дзяржавай мэты не супадаюць з рэальнымі, мяркуе былы лідэр моладзевага "Яблока" Ілля Яшын. Улады хочуць выхаваць лаяльнае пакаленне маладых людзей і пры гэтым марнуюць грошы на папулісцкія праекты, мэта якіх - падкупіць моладзь і не пусціць іх на акцыі пратэсту, падкрэслівае ён.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках