5 траўня 2024, Нядзеля, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сафія Ратару ўсё ж паедзе ў Расею з канцэртамі

24
Сафія Ратару ўсё ж паедзе ў Расею з канцэртамі

Спявачка Сафія Ратару паедзе ў Расею з канцэртамі, якія спрабавалі скасаваць.

Дзякуючы лістам да мясцовай улады і да расейскага міністра культуры, гастролі Сафіі Ратару адноўленыя. Пра гэта распавёў дырэктар спявачкі Сяргей Лаўроў.

У сярэдзіне верасня тры расейскія гарады - Томск, Кемерава і Хабараўск - скасавалі кастрычніцкія канцэрты Ратару. У калектыве артысткі звязалі інцыдэнт з фатаграфіяй спявачкі ў сацыяльнай сетцы Instagram з украінскім сцягам. Са слоў дырэктара Ратару Сяргея Лаўрова, канцэрты скасавалі мясцовыя ўлады з надуманых прычын. Зрэшты, пасля напісання афіцыйных лістоў ад каманды Ратару, Томск і Кемерава дазволілі спявачцы выступаць. У Хабараўску канцэрт таксама адбудзецца, піша musicstarts.com.ua.

Акрамя таго, дырэктар Ратару падзякаваў міністру культуры Расеі Уладзіміру Мядзінскаму, якому яны напісалі ліст.

«Уладзімір Расціслававіч - вельмі ўважлівы і прафесійны чалавек, ён аператыўна адказаў Сафіі Міхайлаўне. З намі звязаліся ягоныя памочнікі, спыталі, чым могуць дапамагчы, запэўнілі нас, што ніякага спісу забароненых у Расеі артыстаў няма. Да таго часу ў нас ужо ўсе пытанні з гастролямі развязаліся, усе канцэрты Ратару былі адноўленыя», - паведаміў Лаўроў і падаў тэкст ліста міністра.

«Шаноўная Соф'я Міхайлаўна! З задавальненнем даведаўся, што арганізацыйныя праблемы, якія ўзніклі ў працэсе падрыхтоўкі вашага гастрольнага тура па Далёкім Усходзе, развязаныя. Расейскі глядач цягам многіх гадоў з вялікай цікавасцю і любоўю ставіцца да вашай творчасці. Вы спяваеце на расейскай, украінскай і малдаўскай мовах, вас разумеюць без перакладу гледачы многіх краін Еўропы. Упэўнены, што будучыя гастролі па Урале, Сібіры і Далёкім Усходзе пройдуць з вялікім поспехам...» - напісаў Мядзінскі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках