6 траўня 2024, панядзелак, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Пуцінская эканоміка страціла імунітэт

11
Барыс Нямцоў: Пуцінская эканоміка страціла імунітэт

Курс 39.3 рублёў за даляр падобны на тэмпературу цяжка хворага.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку лідэр расейскай апазіцыі Барыс Нямцоў.

«Расейская эканоміка страціла імунітэт. Уцёкі капіталу-больш за 75 млрд даляраў за паўгода, санкцыі супраць банкаў і нафтавых кампаній, зніжэнне коштаў на нафту (справа ідзе да 90 даляраў за барэль), рост коштаў на прадукты вышэй за 10%, вар'яцтва пуцінскіх менеджэраў тыпу Сечына, Мілеры і Якуніна, а таксама спыненне эканамічнага росту - відавочныя прычыны і сімптомы хваробы», - напісаў Нямцоў.

Расея ўступае ў паласу зніжэння рэальных даходаў, пенсій і заробкаў, мяркуе палітык.

«Для рэжыму гэта выклік. Ніколі яшчэ за гады кіравання Пуціна даходы не падалі. А цяпер будуць. Шмат у чым гэта плата за вайну з Украінай, хоць людзям будуць хлусіць, што ва ўсім вінаватыя піндосы.

Праз хлусню давер да рэжыму яшчэ захаваецца пару месяцаў, а потым папаўзе ўніз. Голад не цётка», - упэўнены Нямцоў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках