Расеец і беларус прыехалі ў Данбас ваяваць за Украіну
1- 30.09.2014, 10:15
- 14,804
Аднак патрапілі ў Лук’янаўскі следчы ізалятар у Кіеве.
Чацвёрты месяц у сталічным Лук’янаўскім следчым ізалятары сядзяць сябры «Правага сектара» беларус 27-гадовы Зміцер і расеяц 25-гадовы Міхал. 28 траўня прыехалі ў Кіеў, хацелі ваяваць за Украіну ў зоне АТА. 16 чэрвеня іх затрымалі міліцыянты, піша gazeta.ua.
- Хлопцы рыхтаваліся да вайны ў Данбасе, - кажа іх адвакат Святлана Галінская. - У траўні ў «Правы сектар» прыйшла жанчына. Сказала, што яе з дзецьмі выганяе з кватэры былы муж. Не трымаючыся пастановы суда, які гэта забараняе. Яна пісала на яго заявы ў міліцыю, але на яе ніхто не рэагуе. Хлопцы сказалі, калі будзе нападаць - хай набярэ іх.
16 чэрвеня жанчыну з кватэры ў каторы раз пачаў выганяць экс-муж. Яна выклікала міліцыю, патруль «Правага сектара».
- Той мужык буяніў, а міліцыянты нічога не рабілі, - успамінае Зміцер. Просіць не ўказваць прозвішча. Сваякоў зневажаюць за ягоную пазіцыю. - Тады зайшлі мы, пагаварылі з ім па-мужчынску. Пасадзілі ў машыну і вывезлі на плошчу. Сказалі не лезці. Нас адразу затрымалі.
Міліцыянты затрымалі ўсіх сябраў патруля «Правага сектара». Украінцаў суд адпусціў на падпіску, замежнікаў пасадзіў у ізалятар.
У сталічнай міліцыі пацвердзілі факт заявы ад кіяўлянкі:
- Пытанне з кватэрай - гэта грамадзянска-прававыя стасункі. Жанчына павінна была звярнуцца ў суд, а не ў «Правы сектар».