6 траўня 2024, панядзелак, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явіцца музей папулярнай навукі

7
У Менску з'явіцца музей папулярнай навукі

1 кастрычніка ў Менску адбудзецца адкрыццё музея папулярнай навукі Элементо.

У Элементо будуць прэзентаваныя экспанаты з вобласці хіміі і фізікі. Музей інтэрактыўны, супрацоўнікі дадуць гасцям магчымасць не толькі назіраць за экспанатамі, але і апрабаваць іх на практыцы. Усе экспанаты можна чапаць рукамі. Акрамя таго, у Элементо можна будзе наведаць навуковую шоу-праграму, піша БелаПАН.

Дырэктар музея, Алег Эм заявіў: «Мы чакаем у госці не толькі дзяцей, але і дарослых. Наша задача - даказаць, што навука - гэта вельмі цікава!»

Наведаць музей можна як індывідуальна, так і ў складзе школьнай групы. Кошт квітка - 100 тыс рублёў. Адрас новага музея - ул.Алешава, 1. Адкрыццё заўтра, 1 кастрычніка а 16.00.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках