Ратавальнікі адкапалі мужчыну, засыпанага грунтам ў двухметровай траншэі
- 30.09.2014, 12:18
- 8,822
Засыпанага грунтам ў траншэі жыхара Баранавічаў вынялі работнікі МНС.
Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.
29 верасня а 16.46 у Баранавіцкі ГРАНС паступіла паведамленне аб тым, што ў Баранавічах на вул Маладзёжнай ў выніку абвалу грунту ў траншэі засыпала чалавека. Пасля прыбыцця да месца выкліку (16.49) высветлена, што ў траншэі глыбінёй 2,2 м знаходзіцца мужчына, засыпаны грунтам па грудзі.
Работнікі МНС з дапамогай шанцавага інструмента дасталі мужчыну з траншэі і перадалі брыгадзе СМД. Для кантролю фізічнага стану той шпіталізаваны ў Баранавіцкую гарадскую бальніцу №1, ягоны стан здавальняючы.
Выратаваны - жыхар Баранавічаў, 1964 года нараджэння. Праводзіў земляныя работы на вуліцы для падвядзення да свайго дома водаправоду.
Фота: МНС