Расея скасавала праграму абмену школьнікамі з ЗША
14- 30.09.2014, 17:34
- 8,329
Расея выйшла з некамерцыйнай праграмы ў абмене навучэнцамі старэйшых класаў школ з ЗША Future Leaders Exchange.
Пра гэта паведамляе ў сваім твітэры карэспандэнт ABC News Кірыт Радыя.
«Сёння Расея скасавала ўдзел у праграме FLEX, якая дазваляла расейскім школьнікам вучыцца ў ЗША, жыць з амерыканскімі сем'ямі», - цытуе Радыя словы прадстаўнікоў амбасады ЗША, паведамляе Gazeta.ru.
У ведамстве выказалі шкадаванне ў спыненні супрацоўніцтва ў гэтай сферы. «Гэтыя маладыя расейцы [удзельнікі праграмы] сталі пасламі культуры, увасабляюць лепшае, што ёсць у Расеі», - адзначылі дыпламаты.
Як паведамляецца на сайце праграмы, яна была ўхваленая Кангрэсам ЗША ў 1992 годзе і задумвалася як сродак дасягнення паразумення паміж дзвюма культурамі, якія доўгі час былі агароджаныя адна ад адной «жалезнай заслонай».