29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харкаўцы прадаюць вуха Леніна з аўкцыёну (Фота)

21

На атрыманыя сродкі плануюць забяспечыць украінскіх вайскоўцаў.

Харкаўскія актывісты маюць намер прадаць часткі зруйнаванага ў нядзелю помніка Леніну. Аб гэтым паведамляецца на старонцы IT-Sector у Facebook.

Вуха Ільіча выставяць на аўкцыёне. На атрыманыя ад яго продажу сродкі плануюць купіць цеплавізар для ўкраінскіх вайскоўцаў. Вага вуха правадыра сусветнага пралетарыяту - 35 кілаграм. Пачатковы кошт лота не выдаецца.

Акрамя таго, харкаўцы прапанавалі мэру выкупіць нос Леніна. За яго просяць БТР для батальёна "Азоў".

Нагадаем, пасля руйнавання манумента Генадзь Кернэс неаднаразова абяцаў аднавіць помнік і нават папракнуў кіраўніка вобласці Ігара Балуту, які падпісаў распараджэнне аб дэмантажы галоўнага Леніна горада.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках