«Анты-Фэйсбук» набірае папулярнасць у інтэрнэце
6- 30.09.2014, 21:12
- 29,154
Новая сацыяльная сетка Ello, якую карыстальнікі інтэрнэту называюць "анты-Facebook", становіцца гітом інтэрнэт-прасторы.
Як паведамляе New Zealand Herald, сацыяльная сетка Ello была створаная як антыпод вядомай сетцы Facebook, і яе галоўнымі прынцыпамі сталі адсутнасць рэкламы і недатыкальнасць прыватнага жыцця, піша РІА Новости.
"Практычна кожная другая сацыяльная сетка знаходзіцца ў падпарадкаванні рэкламадаўцам. За вашай спіной яны выкарыстоўваюць мноства шпіёнскіх праграм, каб фіксаваць кожнае зробленае вамі дзеянне. Звесткі затым прадаюцца з аўкцыёну рэкламадаўцам і інфармацыйным агентам, - гаворыцца на сайце сеткі. - Збіраць і прадаваць вашыя асабістыя звесткі, чытаючы паведамленні, якія вы адпраўляеце сябрам, і выкарыстоўваць вашыя сацыяльныя сувязі для атрымання прыбытку - агідна і неэтычна".
Атрымаць рахунак на Ello можна толькі з дапамогай запрашэння аднаго з карыстальнікаў сеткі, а таксама адправіўшы заяўку. Паводле звестак AsiaOne, у сувязі з абмежаванай прапановай і высокім попытам на "анты-Facebook", запрашэнні ў Ello сталі прадавацца на eBay коштам да $500 у гадзіну, а колькасць запытаў на атрыманне старонкі на мінулым тыдні дасягала 35000 у гадзіну.