19 траўня 2024, Нядзеля, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лістапад» пройдзе ў кінатэатры «Масква»

«Лістапад» пройдзе ў кінатэатры «Масква»

Кінатэатр «Масква» стане новай фестывальнай пляцоўкай Менскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Тут пройдуць урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця 21-га форуму. Пра гэта БелТА паведамілі арганізатары.

«Масква» - адна з самых ёмістых сталічных кіназалаў. Адкрыўшыся ў 1980 годзе, стаў першым шырокафарматным кінатэатрам Менска. А пасля рамонту кінатэатр гатовы прыняць 700 гасцей, удзельнікаў і гледачоў фестывалю на ўрачыстыя цырымоніі адкрыцця, уручэнне ўзнагарод і закрыцця, якія праходзілі раней у Палацы Рэспублікі.

Кінаагляды праграм фестывалю пройдуць на звыклых для кінаманаў пляцоўках. Асноўны конкурс ігравога кіно адбудзецца ў кінатэатры «Цэнтральны». Убачыць ажыятажныя фільмы конкурснай праграмы ігравога кіно можна будзе і ў Доме кіно. Праграму дакументальнага кіно пакажуць у кінатэатры «Мір». «Піянер» прыме конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік». Рэтраспектывы можна будзе паглядзець у «Перамозе». Пазаконкурсныя паказы размяркуюцца па пляцоўках кінатэатраў «Перамога», «Піянер» і «Дом кіно». А вось у «Маскве» кінапаказы пакуль праводзіцца не будуць.

XXI Кінафестываль «Лістапад» пройдзе з 7 па 14 лістапада ў Менску. Арганізатар галоўнай кінападзеі года - цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн».

Заснавальнікі - Міністэрства культуры Беларусі, Мінгарвыканкам пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», Беларускага саюза кінематаграфістаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках