Парашэнка гатовы аддаць загад аб спыненні агню ў Данбасе
32- 4.09.2014, 16:28
- 20,967
Прэзідэнт Украіны спадзяецца на падпісанне мірнага плана ў пятніцу.
На саміце NATO у Валіі Пётр Парашэнка заявіў, што гатовы аддаць загад спыніць агонь, калі заўтра ў Менску пачнуцца мірныя перамовы.
"Парашэнка загадае спыніць агонь з 11.00 у пятніцу [час паводле Грынвіча], калі менская сустрэча пацвердзіцца", - паведаміў карэспандэнт Reuters.
Прэзідэнт таксама сказаў, што чакае падпісання 5 верасня ў Менску пакрокавага плана ўрэгулявання канфлікту ва Украіне: "Заўтра можа быць пачата імплементацыя мірнага плана. У пятніцу а 14.00 на трохбаковай кантактнай групе павінен быць падпісаны дакумент аб этапнасці ўкаранення мірнага плану", - працытаваў у "Твітэры "выступ Пятра Парашэнкі, ягоны прэс-сакратар Святаслаў Цэгалка.
Порошенко: завтра може бути започаткована імплементація мирного плану #NATOforUkraine
— Svyatoslav Tsegolko (@STsegolko) 4 сентября 2014
Нагадаем, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін напярэдадні прадставіў свой мірны план з сямі пунктаў. Аднак ва Украіне яго не ўспрынялі. У прыватнасці, прэм'ер Украіны Арсеній Яцэнюк заявіў, што гэта ашуканства для Захаду і заявіў, што пункт павінен быць толькі адзін - Расея адводзіць свае войскі з Украіны.