4 траўня 2024, Субота, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі Расеі канцэнтруюцца ля паўночнай мяжы Крыма

7

Расея надалей збірае часткі падраздзяленняў акупацыйнай групоўкі ў Крыме ў паўночных раёнах паўвыспы.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў кіраўнік украінскага Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук, спасылаючыся на аператыўныя звесткі групы «Інфармацыйны супраціў».

З ягоных слоў, праціўнік надалей праводзіць засяроджванне часткі падраздзяленняў акупацыйнай групоўкі ў Крыме ў паўночных раёнах паўвыспы. «На аэрадром населенага пункта Джанкой перакідваецца гелікоптэрная тэхніка. Цягам апошніх дзён вырушылі часткі мотастралковых і артылерыйскіх падраздзяленняў з Крыма праз Керчанскую пераправу на тэрыторыю РФ, паводле папярэдніх звестак - для наступнага перакідвання да мяжы з Украінай у Растоўскай вобласці Расеі», - напісаў ён.

Дзмітрый Тымчук таксама паведамляе пра надыход расейскіх войскаў у Данбасе.

«Расейска-тэрарыстычныя войскі вядуць надалей актыўныя наступальныя дзеянні ў Луганскай вобласці. Адначасовае правядзенне разведкі боем у раёне населенага пункта Марыупаль сведчыць аб тым, што праціўнік спрабуе выявіць пазіцыі ўкраінскіх войскаў у гэтым раёне для забеспячэння сваіх далейшых наступальных дзеянняў», - піша ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках