4 траўня 2024, Субота, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіяцыя ЗША нанесла ўдар па пазіцыях баевікоў у Іраку

3
Авіяцыя ЗША нанесла ўдар па пазіцыях баевікоў у Іраку

Аперацыя праводзілася ў раёне дамбы непадалёк ад Масула.

ЗША нанеслі чарговы авіяўдар па пазіцыях тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» у Іраку, паведамляе РІА «Новости».

Аперацыя праводзілася ў раёне дамбы непадалёк ад горада Масул. У Пентагоне адзначылі, што ўдары знішчылі абсталяваныя зброяй аўтамабілі і назіральны пост ІД, усе самалёты шчасна пакінулі раён.

ЗША праводзяць аперацыю супраць ІД са жніўня гэтага года. Заяўленая мэта аперацыі - абараніць амерыканскіх дыпламатаў у Іраку і рэлігійна-этнічныя меншасці ад нападаў баевікоў. Дагэтуль ЗША ўжо нанеслі 127 удараў па тэрыторыі Ірака.

Тэрарыстычная Суніцкая рэлігійная групоўка «Ісламская дзяржава», якая мае сувязі з Аль-Каідай, набрала найбольшую сілу падчас баявых дзеянняў на тэрыторыі Сірыі, дзе ІД ваявала супраць урадавых сіл і дзе набыла «славу» адной з самых жорсткіх.

Некалькі месяцаў таму групоўка рэзка актывізавала сваю дзейнасць у Іраку. Скарыстаўшыся незадаволенасцю ірацкіх сунітаў палітыкай Багдаду, ІД разгарнула масіраваны наступ на паўночныя і паўночна-заходнія правінцыі Ірака і захапіла шырокія тэрыторыі, дзе абвясціла аб стварэнні так званага «ісламскага халіфата».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках