4 траўня 2024, Субота, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cямейнага дэбашыра ў Гародні перасялілі ў начлежку

8
Cямейнага дэбашыра ў Гародні перасялілі ў начлежку

Упершыню ў Гародні да хатняга скандаліста ўжылі новую норму закона.

Справа ў тым, што 16 красавіка 2014 года ўвайшоў у дзеянне закон, які дазваляе такога парушальніка часова ізаляваць ад іншых сямейнікаў. Суддзя можа выпісаць у выпадку, калі скандаліста не ўдаецца уціхамірыць іншымі спосабамі, так званае ахоўнае прадпісанне. Згодна з гэтым загадам, парушальніка сямейнага спакою могуць выселіць з дома на тэрмін ад 3 да 30 сутак, але толькі ў тым выпадку, калі ён раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Менавіта такая гісторыя і здарылася з гарадзенцам. Мужчына, які пражывае на вуліцы Урублеўскага абласнога цэнтра, амаль 10 гадоў тэрарызуе ўласную маці. Пажылая жанчына шмат разоў звярталася па дапамогу ў міліцыю: сын неаднаразова яе збіваў, піў і не даваў спакойна жыць. Толькі ў гэтым годзе ён быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці чатыры разы.

- Дзякуючы новаму закону мы на час можам развесці дэбашыра і ягоную патэнцыйную ахвяру. У гарадскім доме начнога знаходжання для асоб без пэўнага месца жыхарства ўжо выдзелены два пакоі для хатніх скандалістаў. Згодна з дакументам, сын не можа пражываць, прыходзіць у госці, мець зносіны і нават размаўляць са сваёй маці цягам усяго тэрміну пакарання - 30 дзён, - распавёў намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС адміністрацыі Ленінскага раёна Гародні Аляксандр Гележа.

- А што будзе, калі мужчына парушыць гэта прадпісанне і ўсё-такі вернецца дадому?

- Парушальнік заявіў, што яму ёсць дзе жыць, і адмовіўся ад надавання месцы часовага знаходжання. Але калі ён вернецца ў сваю кватэру, яму пагражае адміністрацыйны арышт. Кожны дзень да пажылой маці дэбашыра прыходзяць нашы супрацоўнікі і правяраюць, як ідуць справы. Пакуль сын адсутнічае, ягоную маму будуць наведваць сацработнікі і псіхолагі, якія акажуць жанчыне неабходную падтрымку.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках