Навучальны цэнтр NATO у кібербяспецы адкрыюць у Эстоніі
- 5.09.2014, 9:34
- 2,720
У Эстоніі стануць навучаць экспертаў у сферы кібербяспекі і праводзіць розныя вучэнні.
Адпаведнае пагадненне падпісалі падчас саміту ва Уэльсе міністр абароны прыбалтыйскай дзяржавы Свен Міксер і галоўнакамандуючы альянсу ў трансфармацыі французскі генерал Жан-Поль Паломерос, паведамляе DELFI.ee.
Як патлумачыў Міксер, гэта азначае, што ў Эстоніі стануць навучаць экспертаў у сферы кібербяспекі і праводзіць розныя вучэнні.
Кібернетычны трэніравальны цэнтр – віртуальнае асяроддзе, якое дазваляе праводзіць навучанне спецыялістаў, адпрацоўваць індывідуальныя і камандныя навыкі.