На выходных у Беларусі да плюс 24 °С
2- 5.09.2014, 9:51
- 4,321
У выхадныя дні ў Беларусі захаваецца ўмерана цёплае надвор'е.
Пра гэта паведамляе партал pogoda.by.
Сёння, 5 верасня, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць антыцыклон з цэнтрам над поўначчу нашай краіны. Чакаецца невялікая воблачнасць. Вецер усходні слабы да ўмеранага. Максімальная тэмпература днём плюс 18-23 °С.
У суботу і нядзелю, 6-7 верасня, надвор'е ў краіне абумовіць паўднёва-заходняя перыферыя антыцыклону з цэнтрам над Цвярской вобласцю.
Чакаецца пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 5-12 °С, максімальная днём плюс 17-24 °С.