4 траўня 2024, Субота, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браслаў абзавёўся «галівудскім» сімвалам

5

Гіганцкі надпіс "Галівуд" у амерыканскім Лос-Анджэлесе - брэнд тамтэйшай "фабрыкі мрояў".

У беларускім Браславе з'явіўся свой такі ж знак. Толькі рэкламуе ён не кіно, а сам горад, паведамляе "Рэспубліка".

Вялікія літары, якія складваюцца ў слова "Браслаў", "выстраіліся" па схіле гарадскога пляжу на возеры Дрывяты. У даўжыню надпіс расцягнуўся на 15 метраў. Кожная літара - два метры ў вышыню, а характэрная для беларускага "Ў" дадала яшчэ 30 см.

Як усе гараджане, з'яўленню новай славутасці рады і Андрэй Ляўшун, інжынер-будаўнік КУП ЖКГ "Браслаў-Камунальнік":

- Літары зрабіла паводле нашай замовы віцебская фірма. Яны полыя, з полікарбаната, пастаўленыя на металічны каркас. А ўнутры - святлодыёднае падсвятленне. Таму відаць іх будзе і ўначы.

Надпіс звернуты на роўнядзь возера. Але ўбачыць яго змогуць не толькі адпачывальнікі, але і кіроўцы, якія праязджаюць па трасе з Браслава ў Паставы.

Ініцыятыва зрабіць у Браславе такі знак з падсветкай належыць ЖКГ мясцовага райвыканкама. У планах уладаў - поўнае добраўпарадкаванне пляжнай зоны. Тут хочуць аднавіць брусчатую дарогу, паставіць ліхтары і так далей.

Браслаўскі надпіс адрозніваецца ад галівудскага канструкцыяй. "Мы спецыяльна вывучалі гэтае пытанне. Тыя літары - плоскія, проста як бы нацягнутае палатно, а нашы - аб'ёмныя, з падсветкай унутры», - не без гонару параўнаў абедзве славутасці Андрэй Ляўшун.

Як гэта было ў Галівудзе

Знакаміты надпіс на Галівудскіх пагорках у Лос-Анджэлесе, Каліфорнія, з'явіўся ў 1923 годзе. Ён пазначае назву мясцовасці, і спачатку быў зроблены як рэклама новых жылых кварталаў, але потым набыў шырокую вядомасць, стаўшы сімвалам кінаіндустрыі, і прыбіраць яго не сталі.

Знак стаў настолькі асацыявацца з "фабрыкай мрояў", што ў верасні 1932-га акторка Пег Энтуісл учыніла самагубства, саскочыўшы з літары "Н", выказаўшы пратэст Галівуду, які яго адхіліў.

Кожная літара спачатку была 15 метраў у вышыню і 9 метраў у шырыню і ўтрымлівала каля 4 тысяч лямпачак. Але потым надпіс стаў разбурацца. У пачатку 1940-х першую літару разбіў на аўто п'яны кіроўца.

У 1978-м, збольшага дзякуючы кампаніі, якую праводзіць музыка Эліс Купер, літары замянілі на больш трывалыя, з аўстралійскай сталі. Дзевяць спонсараў ахвяравалі на кожную па 27.777 даляраў. Памеры новых літар - 13,7 метра ў вышыню і ад 9,3 да 11,8 метра ў шырыню. За цырымоніяй адкрыцця ў прамым эфіры назіралі 60 мільёнаў гледачоў.

Прыкладна ў 2000-м паліцыя ўстанавіла тут сістэму бяспекі з дэтэктарамі руху і сістэмай відэакамер. Чарговае абнаўленне знака адбылося ў 2005-м і заключалася ў поўнай перафарбоўцы літар.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках