4 траўня 2024, Субота, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Тытунь-Інвест» атрымае крэдыт у $50 мільёнаў ад «Ашчадбанка Расеі»

3
«Тытунь-Інвест» атрымае крэдыт у $50 мільёнаў ад «Ашчадбанка Расеі»

«Ашчадбанк Расеі» адкрыў рамачную аднаўляльную крэдытную лінію на 36 месяцаў з лімітам у 50 млн даляраў для ТАА «Тытунь-Інвест».

Крэдытная лінія фінансуецца Маскоўскім банкам паводле схемы ўдзелу фонду, у якой франтыруючым крэдыторам выступае ААТ «БПС-Сбербанк», паведамляе БелаПАН.

Прадпрыемства «Тытунь-Інвест» створанае ў 1997 годзе. Асноўны кірунак яго дзейнасці - вытворчасць тытунёвых вырабаў такіх марак, як Winston, Camel, Mild Seven, Заходняя і іншых. Акрамя гэтага ў структуры кампаніі існуюць уласныя мытны тэрмінал, мытны склад, склад часовага захоўвання, лагістычны цэнтр, бюро сертыфікацыі і гігіенічнай рэгістрацыі, аддзел аптовага гандлю.

Адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці кампаніі з'яўляецца развіццё рознічнага гандлю. У 2006 годзе кампанія адкрыла свой першы гандлёвы цэнтр «Карона».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках