На сустрэчы ў Менску дамовіліся аб перамір'і з 17:00 пятніцы
87- 5.09.2014, 16:11
- 62,080
Украінскія ўлады дамовіліся аб чарговым перамір'і з тэрарыстамі.
На перамовах кантактнай групы паміж прадстаўнікамі афіцыйнага Кіева, "ДНР" і "ЛНР" з удзелам АБСЕ ў пятніцу быў падпісаны пратакол аб спыненні агню на Данбасе з 18.00 пятніцы (17:00 паводле Менска). Пра гэта стала вядома ад крыніц, блізкіх да перамоваў, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".
"Падпісаны пратакол аб спыненні агню з 18.00 (17:00 пводле Менску) пятніцы. Пратакол з 14 пунктаў, якія ўключаюць у сябе ўсе аспекты кантролю, абмену палоннымі і іншыя пытанні", - распавёў суразмоўца.
— ДНР Новороссия (@press_dnr) 5 сентября 2014
Інфармацыю праз некалькі хвілін пацвердзілі прадстаўнікі тэрарыстаў.
СРОЧНО: В Минске представители Украины и ДНР и ЛНР подписали протокол о прекращении огня с 18.00 пятницы
— ДНР Новороссия (@press_dnr) 5 сентября 2014