Новы амбасадар ЗША прыбыў у Маскву
2- 5.09.2014, 19:46
- 6,307
Джон Тэфт - новы пасол ЗША ў Расеі - прыбыў у Маскву.
Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-сакратара амбасады Злучаных Штатаў у Расеі Уіла Стывенса. Бліжэйшым часам Джон Тэфт павінен уручыць даверчыя граматы, а на наступным тыдні правесці сустрэчы ў расейскім МЗС.
2 верасня дзяржсакратар Джон Кэры прывёў Тэфта да прысягі. Кандыдатуру новага кіраўніка дыппрадстаўніцтва ЗША ў Маскве Сэнат зацвердзіў яшчэ 1 жніўня. Пасада амбасадара Злучаных Штатаў у Расеі заставалася вакантнай з лютага 2014 года, калі расейскую сталіцу пакінуў папярэднік Тэфта - Майкл Макфол.
Да прызначэння ў Маскву Тэфт працаваў у Літве, Грузіі і на Украіне. Новы пасол вядомы шчыльнымі сувязямі з буйнымі карпарацыямі і заяўляў, што мае намер прасоўваць эканамічныя інтарэсы амерыканскіх кампаній нават ва ўмовах санкцый.