4 траўня 2024, Субота, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На паўднёвым захадзе Менска зменяць рух транспарту

3
На паўднёвым захадзе Менска зменяць рух транспарту

Праз адкрыццё станцыі мэтро "Малінаўка" ў верасні будуць унесеныя змены ў дзейнасць наземнага транспарту.

Пра гэта паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

- З 17 верасня рух аўтобусаў № 96 арганізуецца па вул.Ясеніна (ст.м.«Малінаўка»), пр.Дзяржынскага, МКАД, вул.Курчатава да філіі БДУ ў абодвух кірунках. Маршруту надаецца новая назва «ДС“Малінаўка-4”- філія БДУ»;

- З 20 верасня траса аўтобуснага маршруту № 6 ад канцавога пункта «С.Кавалеўскай» прадаўжаецца па зав.С.Кавалеўскай, вул.Сямашкі, вул.Каралінскай, вул.Я.Чачота, вул.Ясеніна, вул.Слабодскай (праз мікрараён Малінаўка-9) да РК «Малінаўка-8». Маршруту надаецца новая назва «ДС“Дружная”- Малінаўка-8»;

- З 20 верасня рух аўтобусаў № 103 у абодвух кірунках арганізуецца па вул.Слабодскай, вул.Ясеніна, вул.Я.Чачота, вул.Каралінскай, вул.Сямашкі, вул.Голубева да ДС«Паўднёвы захад». Маршруту надаецца новая назва «ДС“Паўднёвы захад”- ДС«Малінаўка-4»;

- З 20 верасня рух аўтобусаў маршруту № 75 ад ДС «Малінаўка-4» арганізуецца па дзейнай трасе толькі да ст.м.«Пятроўшчына». Маршруту надаецца новая назва «ДС“Малінаўка-4”- ст.м.«Пятроўшчына»;

- З 20 верасня рух тралейбусаў № 47 з боку пр.Любімава будзе арганізаваны па вул.Рафіева, вул.Ясеніна да ДС «Малінаўка-4»;

- З 22 верасня касуецца дзейнасць аўтобуснага маршруту № 120Э «ДС“Дружная” - Малінаўка-8».

Такую інфармацыю карэспандэнту агенцтва «Минск-Новости» падалі ў ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках