4 траўня 2024, Субота, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мур на мяжы Украіны і Расеі: агучаныя падрабязнасці праекта

27
Мур на мяжы Украіны і Расеі: агучаныя падрабязнасці праекта

Мур на мяжы з Расеяй будуць будаваць у два этапы.

На першым этапе мяжа будзе ўпарадкаваная ад Чарнігаўскай вобласці да поўначы Луганскай, а таксама на мяжы з акупаваным Крымам, а пасля заканчэння баявых дзеянняў - на астатнім адцінку мяжы ў Данецкай і Луганскай абласцях. Як паведамляе карэспандэнт ЛІГАБізнесІнформ, пра гэта сёння паведаміў першы намеснік кіраўніка Дзяржпамежслужбы - дырэктар дэпартамэнта аховы дзяржаўнай мяжы Павел Шышолін, прэзэнтуючы праект на пасяджэнні Кабінета міністраў.

Ён нагадаў, што працягласць мяжы Украіны з Расеяй складае 2295 кіламэтраў. На сённяшні дзень мяжа не ўпарадкаваная, і нават не праведзена яе дэмаркацыя. Найбольш уразлівы адцінак аддзяляе ад Расеі Данецкую і Луганскую вобласці і складае 500 км.

"Захады для інжынэрна-тэхнічнага ўладкавання мяжы павінны быць праведзеныя ў два этапы. На першым этапе правесці ўпарадкаванне адцінкаў, якія знаходзяцца ў гэты момант за межамі зоны канфлікту і чынных баявых дзеянняў, дзе мы можам ужо сёння пачаць работы для інжынэрнага ўладкавання мяжы. Найперш у межах Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай абласцей, а таксама часткова паўночных раёнаў Луганскай вобласці, пачынаючы ад Гарадзішча да стыку з Харкаўскай вобласцю", - сказаў ён.

Паралельна, са слоў Шышоліна, павінна быць праведзена работа на наземным адцінку адміністрацыйнай мяжы з Аўтаномнай Рэспублікай Крым, а таксама на марской тэрыторыі насупраць Марыупаля, Бярдзянска і Кахоўкі. "Прадугледжана, што асноўнымі элемэнтамі ўладкавання дзяржаўнай мяжы будуць: на наземным адцінку - суцэльныя равы, шырыня рова не меншая за чатыры мэтры, глыбіня два мэтры. Далей - кантрольна-следавыя палосы, земляныя і бетонныя равы, ракадныя дарогі, розныя сістэмы аптычнага і электроннага назірання , вежы, электронна-сігналізацыйныя комплексы і розныя фартыфікацыйныя збудаванні, якія будуць перашкаджаць руху транспартных сродкаў і аўтамабіляў з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі", - сказаў ён.

Шышолін адзначыў, што на марскім адцінку мяжы будзе выкарыстаная адзіная сістэма аптычна-электроннага назірання, а таксама фартыфікацыйныя збудаванні, якія не дапусцяць бесперашкоднай высадкі з мора на наземныя дзялянкі тэрыторыі Украіны.

На адміністрацыйнай мяжы з АР Крым плануецца ўсталяваць кантрольна-следавыя палосы, ракадныя дарогі, сістэмы аптычна-электроннага назірання, а таксама земляныя і бетонныя валы, якія перашкаджалі бы руху з паўвыспы на кантынэнт. "На другім этапе плануецца такое ўладкаванне дзяржаўнай мяжы на адцінку прыкладна 400 кіламэтраў, калі будуць закончаныя баявыя дзеянні", - дадаў ён.

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк падкрэсліў, што на рэалізацыю пачатковай стадыі праекта "Мура" ва Украіны ёсць свае сродкі. У дачыненні да поўнай рэалізацыі праекта, ён адзначыў: "У прынцыпе, гэта пытанне бяспекі не толькі Украіны. Гэта пытанне бяспекі Еўропы. Гэта фактычна уладкаванне ўсходняй мяжы Еўропы. Мы ўсведамляем, што гэта вельмі дарагі праект, і менавіта таму ў рамках донарскай канферэнцыі супрацоўніцтва з Еўрапейскім Звязам пасля зацвярджэння гэтага праекта будзем звяртацца з хадайніцтвам аб атрыманні фінансавай і тэхнічнай дапамогі на яго рэалізацыю", - сказаў ён.

Нагадаем, на сённяшні дзень не развязанае пытанне аб дэмаркацыі мяжы паміж Украінай і Расеяй. Пасля расейскай агрэсіі афіцыйны Кіеў выказаў ахвоту правесці дэмаркацыю дзяржаўнай мяжы з РФ у аднастароннім парадку.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках