4 траўня 2024, Субота, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Гэта «замірэнне» не мае ніякага дачынення да міру

10
Барыс Нямцоў: Гэта «замірэнне» не мае ніякага дачынення да міру

Расейскі апазіцыянер Барыс Нямцоў мяркуе, што замірэнне, укладзенае 5 верасня, доўга не пратрымаецца.

І Пятру Парашэнку, і Уладзіміру Пуціну патрэбная паўза ў вайне для рэалізацыі сваіх мэтаў, але да канчатковага міру яшчэ далёка. Пра гэта ў каментары выданню "Гордан" распавёў лідэр расейскай апазіцыйнай партыі РПР-ПАРНАС Барыс Нямцоў.

"Замірэнне магчымае, і гэта відавочна, бо Пуціну трэба замацаваць захопленыя тэрыторыі, паколькі ён спяшаецца са стварэннем марыянеткавай" Наваросіі", а Парашэнку трэба прыйсці ў сябе пасля вайсковых няўдач у плыні жніўня", - мяркуе Нямцоў.

"Баюся толькі, што гэта замірэнне ніякага дачынення да канчатковага міру не мае з той простай прычыны, што Пуцін і далей будзе спрабаваць атакаваць на лініі Марыупаль - Бярдзянск - выхад да Крыму, дзе ўжо сканцэнтраваныя расейскія войскі. Таму, думаю, замірэнне доўга не пратрымаецца, бо мэты Пуціна і Парашэнкі зусім розныя", - адзначыў палітык.

Нагадаем, удзельнікі кантактнай групы ў Менску падпісалі пратакол аб неадкладным спыненні агню ў зоне баявых дзеянняў на Данбасе з пятніцы, 5 верасня, з 18.00.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка таксама заявіў аб спыненні агню на саміце ў Валіі перад сустрэчай з прэм'ер-міністрам Нарвэгіі.

Прадстаўнік прэзідэнта Пятра Парашэнкі Святаслаў Цэгалка паведаміў, што Парашэнка ў Валіі заявіў, што ўжо 5 верасня можа пачацца імплементацыя мірнага плана.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках