30 красавiка 2024, aўторак, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія «Грады» адкрылі агонь па прадмесцях Марыупаля (Відэа)

65
Расейскія «Грады» адкрылі агонь па прадмесцях Марыупаля (Відэа)

Расея і тэрарысты ДНР парушылі падпісаныя ў Менску дамоўленасці.

Увечары 6 верасня ў мікрараёне «Усходні» сталі чутныя залпы цяжкіх гармат. Пра гэта мясцоваму сайту 0629 паведамілі жыхары.

Як растлумачылі ў прэс-службе батальёна «Азоў», вайсковыя дзеянні адбываюцца ў раёне пасёлка Шырокіна. Па ўкраінскіх пазіцыях страляюць расейскія войскі, украінцы ў адказ не страляюць. У батальёне падкрэслілі, што небяспекі для Марыупаля няма. Верагодней за ўсё, праціўнік спрабуе запалохаць украінцаў.

А 23:00 батальён «Азоў» паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», што ў ваколіцах Марыупаля страляюць «Грады».

Так званае міністэрства абароны тэрарыстычнай арганізацыі «ДНР» заявіла аб аднаўленні баявых дзеянняў на ўскраінах Марыупаля. Самі яны сцвярджаюць, што ўсе «пачалося з правакацыі з боку ўкраінскіх сілавікоў», паведамляе тэлеканал «Дождж».

Раней прэс-служба дабравольніцкага падраздзялення афіцыйна заявіла, што Марыупаль і пасёлак Шырокіна знаходзяцца пад кантролем украінскай арміі. ДНР і расейскія войскі кантралююць Новаазоўск.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках